An open API service indexing awesome lists of open source software.

https://github.com/progit/progit2-be


https://github.com/progit/progit2-be

Last synced: 10 months ago
JSON representation

Awesome Lists containing this project

README

          

= Pro Git, Другое Выданне

Вітаем у другім выданні кнігі Pro Git.

Гэтую ж самую кнігу можна знайсці онлайн: https://git-scm.com/book

Гэтае выданне, як і першае, з'яўляецца праектам з адкрытым зыходным кодам з ліцэнзіяй Creative Commons.

З моманту публікацыі першага выдання шмат што змянілася.
Па-першае, мы перайшлі з Markdown на AsciiDoc -- вось кароткі даведнік па сінтаксісе https://asciidoctor.org/docs/asciidoc-syntax-quick-reference/[AsciiDoc].

Па-другое, пераклады на іншыя мовы перанесены ў асобныя рэпазітары.
Падрабязна у пункце пра пераклады.

== Як прыняць удзел

Каб выправіць памылку або дадаць нешта новае ў гэты рэпазітар, вам трэба адкрыць запыт на зліццё (Pull Request) на GitHub.

Нягледзячы на тое, што ў ангельскай версіі просяць ўстрымацца ад стылістычных змен на вялікіх участках тэксту, гэты пераклад прафесійныя рэдактары не праглядалі, будзем рады вашым праўкам.

== Як сабраць кнігу

Ёсць два сбосабу атрымаць файл электроннай кнігі з гэтага коду.

Самы просты -- даручыць гэта нам.
Робат рэагуе на змены ў ветцы `master` рэпазітара и аутаматычна збірае кнігу ва ўсіх фарматах.

Апошнюю зборку можна знайсці на старонцы https://git-scm.com/book/be/v2.

Іншы спосаб атрымаць кнігу -- сабраць яе самастойна з дапамогай Asciidoctor.
Выкарыстоўваючы каманды ніжэй, вы зможаце атрымаць кнігу ў фарматах HTML, EPUB і PDF.

----
$ bundle config set --local path '.bundle/vendor'
$ bundle install
$ bundle exec rake book:build
Downloading locale attributes file...
-- Saved at attributes-ru.adoc
Converting to HTML...
-- HTML output at progit.html
Converting to EPUB...
-- EPUB output at progit.epub
Converting to PDF...
-- PDF output at progit.pdf
Validating generated files...
-- Validate HTML file progit.html
Running ["ScriptCheck", "LinkCheck", "ImageCheck", "HtmlCheck"] on progit.html on *.html...

Checking 89 external links...
Ran on 1 file.

HTML-Proofer finished successfully.
-- Validate EPUB output file progit.epub
Validating using EPUB version 3.2 rules.
No errors or warnings detected.
Messages: 0 fatals / 0 errors / 0 warnings / 0 infos

EPUBCheck completed
----

Тут выкарыстоўваюцца праекты `asciidoctor`, `asciidoctor-pdf` и `asciidoctor-epub`.

Па змаўчанні, `bundle install` усталёўвае залежнасці глабальна у сістэму.
Каб гэтага пазбегнуць, у прыкладзе вышэй менеджэр пакетаў дадаткова канфігуруецца перад усталяваннем залежнасцяў з дапамогай наступнай каманды:

----
bundle config set --local path '.bundle/vendor'
----

Таксама існуе магчымасць сабраць кнігу толькі ў адным з фарматаў.

Для генерацыі толькі HTML файла:

----
bundle exec rake book:build_html
----

Для генерацыі толькі EPUB-файла:

----
bundle exec rake book:build_epub
----

Для генерацыі толькі PDF файла:

----
bundle exec rake book:build_pdf
----

Для валідацыі згенераваных файлаў прадугледжаны каманды праверкі.

Для праверкі HTML файла:

----
bundle exec rake book:check_html
----

Для праверкі EPUB-файла:

----
bundle exec rake book:check_epub
----

Звярніце ўвагу, што для запуску праверкі EPUB-файла патрабуецца наяўнасць усталяванага JRE.

== Пераклады

Пераклады на іншыя мовы горача вітаюцца, але апрацоўваюцца некалькі інакш, чым у першым выданні.
Мы захоўваем кожны пераклад у асобным рэпазітары і аўтаматычна збіраем гатовыя файлы з дапамогай AsciiDoctor.
Гэта было рэальна складаным у мінулым выданні.

Раз кожны пераклад захоўваецца ў сваім рэпазітары, зараз мы можам выбраць свайго каардынатара для кожнага з іх.
Каманда Pro Git проста дадасць іх да сябе.
Для аўтаматычнай зборкі рэпазітар павінен знаходзіцца ў каманды Pro Git https://github.com/progit[на GitHub].

== Ілюстрацыі

Малюнкі гэтай кнігі былі створаны з дапамогай https://www.sketch.com/[Sketch 3], арыгінальны https://github.com/progit/progit2/blob/master/diagram-source/progit.sketch[файл] у фармаце sketchbook даступны ў ангельскай версіі кнігі.

Даданне ілюстрацыі:

. Дадайце старонку ў sketchbook; па-магчымасці старайцеся выкарыстоўваць убудаваныя сімвалы.
. Дадайце «slice» на сваю старонку; назавіце яе таксама, як PNG файл, адносна каранёвай часткі зыходнага кода кнігі.
. Пераканайцеся, што ў наладах экспарту выстаўлены трохразовы памер.